Главная » 2008 » Декабрь » 6 » Прычыны павышэння кошту навучання
Прычыны павышэння кошту навучання
13:41


Дадзены артыкул газеты "УНІВЕРСІТЭТ" рэкамендавала прачытаць Бяляева Наталля Раманаўна, метадыст па платнаму навучанню гістарычнага факультэта.

Гарачая лінія:

Чым выклікана павышэнне платы за навучанне ў БДУ з лістапада гэтага года? 

Як паведамілі ў Галоўным упраўленні планавання, бухгалтарскага ўліку і фінансаў, павышэнне кошту платнага навучання ў БДУ з'яўляецца аб'ектыўным працэсам, які адбываецца ва ўсіх ВНУ краіны, і звязана, у першую чаргу, са зменай памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту. Як вядома, з 1 лістапада 2008 г. гэта стаўка Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5.10.2008 г. павышаная на 24,66 %. Адпаведна ўведзеныя і карэкцыйныя каэфіцыенты да іншых тарыфных ставак (акладаў) работнікаў арганізацый і ўстаноў. Белдзяржуніверсітэт у кастрычніку гэтага года выканаў усе неабходныя разлікі і на пачатку лістапада ўзгадніў новыя кошты на платнае навучанне з Міністэрствам адукацыі. 

Рост тарыфных ставак, змена карэкцыйных каэфіцыентаў і парадку фарміравання фонду заработнай платы ў сукупнасці прывялі да павышэння заработнай платы прафесарска-выкладчыцкага складу і абслуговага персаналу ў сярэднім на 28,5 %. 
Аднак рост заработнай платы не з'яўляецца адзінай прычынай павышэння платы за навучанне. Таксама ўплывае павелічэнне выдаткаў на гаспадарчыя патрэбы па ўтрыманні ВНУ і камунальныя паслугі, але ў БДУ вырашана гэта павелічэнне не ўлічваць пры павышэнні платы за навучанне і нават пайсці на зніжэнне прыбытку ад адукацыйных паслуг на тых спецыяльнасцях, рэнтабельнасць якіх перавышае 15 %. 

Да слова, ва універсітэце з рэнтабельнасцю ад 10 да 15 % на платнай аснове навучаецца 16,4 % студэнтаў, ад 5 да 10 % – 8,4 %, да 5 % – 38,3 %. 
Патлумачым на прыкладзе суадносіны кошту навучання і прыбытку БДУ. Калі базавы кошт навучання 1 студэнта за год прыняць за 3 млн. руб., то пры ўзроўні рэнтабельнасці ў 15 % гэта лічба павялічыцца на 450 тыс. руб., а пры ўзроўні рэнтабельнасці 5 % – на 150 тыс. руб. за год. Гэтыя грошы і ёсць рэальны даход, які таксама ідзе на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы універсітэта: закупку абсталявання, тэхнічных сродкаў навучання, капітальнае будаўніцтва, рамонт і іншыя паслугі. 

Дарэчы, усталяваны памер рэнтабельнасці навучання па галіне адукацыі складае 30 %. 

У выніку прынятых захадаў кошт навучання ў БДУ вырас у сярэднім толькі на 22,7 %, у тым ліку для студэнтаў дзённай формы – на 21,8 %. 

Кіраўніцтва БДУ збіраецца і надалей рабіць усё, што ад яго залежыць, каб мінімізаваць павышэнне платы за навучанне. Пры гэтым варта адзначыць, што дзяржава па-ранейшаму нясе асноўны цяжар выдаткаў на адукацыю. У БДУ, напрыклад, студэнты-платнікі аплочваюць троху больш за палову рэальнага кошту свайго навучання.
Як паведамляе афіцыйны сайт гістарычнага факультэта, пытанне аб змене кошту навучання знаходзіцца на разгледжанні. Сачыце за зменамі на www.hist.bsu.by і на інфармацыйных стэндах гістарычнага факультэта.
Выкарыстаны матэрыялы: www.gazeta.bsu.by, www.hist.bsu.by

Просмотров: 658 | Добавил: profhist
Всего комментариев: 0

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Вторник, 15.07.2025, 21:00
Приветствую Вас Гость
Форма входа
Календарь новостей
«  Декабрь 2008  »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Поиск
Друзья сайта
Каталог TUT.BY Праздники Беларуси
Статистика